BE RU EN

Працаўнікі НПЗ у Мазыры панікуюць праз дроны

  • 26.03.2024, 12:50

Кіраўніцтва прадпрыемства не адказвае на пытанні працаўнікоў.

Жонка працаўніка НПЗ у Мазыры расказала сайту Charter97.org, што працаўнікі прадпрыемства панікуюць праз магчымы напад дронаў на прадпрыемства:

- Здранцвенне, роспач, бессань — з такімі пачуццямі жыву апошні тыдзень. Мой муж працуе на Мазырскім НПЗ. Працаўнікі прадпрыемства баяцца, што да іх таксама можа прыляцець дрон. Пайсці з завода няма куды, бо ніводная з астатніх устаноў не можа канкураваць у заробках з нашым горадаўтваральным прадпрыемствам. На заводзе сярод блізкіх калег усе толькі і абмяркоўваюць гэтую тэму, што рабіць, як быць у гэтай сітуацыі.

Я самая сачу за сітуацый праз незалежныя сайты і тэлеграм-каналы. Штодзень распытваю мужа, што чуваць. Але ж кіраўніцтва завода нічога не кажа. Людзі моўчкі ходзяць на працу, асцерагаючыся. Баюся, каб праз палітычныя гульні мае дзеці не засталіся сіротамі.

З пачаткам вайны наш горад ператварыўся ў нейкі непрадказальны вулкан. То ў нас параненых лечаць, то на зборы збіраюць, то тэхніка вайсковая стаіць, да якой страшна падысці, бо тут жа запішуць у тэрарысты. Мы ўжо два гады фактычна жывём у прыфрантавой зоне. І вось зараз яшчэ чакаем прылёту дронаў. Калі разважыць, дык украінцы маюць абсалютнае права заатакаваць наш завод як крыніцу паліва для вайны супраць суседняй краіны.

Апошнія навіны