BE RU EN

Ашуканцы прыдумалі новую хітрую схему для падману беларусаў

  • 26.03.2024, 9:28

Будзьце асцярожныя.

У Менску выяўлена новая схема кібермахляроў. Яны дасылаюць фішынгавыя спасылкі пад выглядам вяртання папярэдняй аплаты за арэнду кватэр.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, у міліцыю ўжо звярнуліся чацвёра пацярпелых менчукоў. Агулам у іх выкралі блізу 2000 рублёў.

Са слоў адной з пацярпелых, яна знайшла аб'яву аб здачы кватэры, стэлефанавалася з уласнікамі праз Viber. Падчас размовы ў яе высвятлялі розныя падрабязнасці і абяцалі, што з высокай імавернасцю прымуць пастанову на яе карысць. Дзяўчына перавяла папярэднюю аплату. Пазней арэндадаўца адказаў, што жыллё ўжо здадзенае, і даслаў спасылку для вяртання грошай. Пацярпелая ўвяла рэквізіты сваёй карты, і ў яе спісалі ўсе сродкі з яе.

Распачатыя крымінальныя справы.

Апошнія навіны