У сусветным рэйтынгу самых папулярных аўто змяніўся лідар
- 25.03.2024, 18:11
Упершыню за 20 гадоў.
Tesla Model Y здолела зрабіць тое, што яшчэ нядаўна здавалася немагчымым скінуць з пастамента бэстсэлер кампаніі Toyota і стаць самым прадаваным аўто.
Эксперты падлічылі, што ў 2023 годзе было прададзена 1 150 000 такіх аўтамабіляў (50,8%). Пра гэта паведамляе Focus2move.
«Нягледзячы на тое, што скінуць традыцыйныя дызельныя і бензінавыя мадэлі з самай высокай вяршыні нашага рэйтынгу тоp-100 вельмі складана, новыя мадэлі электрамабіляў імкліва набіраюць папулярнасць у глабальнай табліцы лідараў, а аўтамабільная прамысловасць усё больш рухаецца ў бок электрыфікацыі», – кажа выданне.
Увогуле, пяцёрка лідараў 2023 года выглядае наступным чынам:
Tesla Model Y - 1,15 млн аўто;
Toyota Corolla - 1,13 млн аўто;
Toyota RAV4 - 934 тысяч аўто;
Ford F-Series - 901 тысяч аўто;
Honda CR-V - 718 тыс аўто.
Акрамя таго, у першай дзесятцы апынуліся Toyota Camry, Toyota Hilux, Chevrolet Silverado, Hyundai Tucson і пікап Ram. Найбольш характэрныя паказчыкі іншых мадэляў з топ-50 у асноўным звязаныя з электрамабілямі, такімі як BYD Dolphin (54,7%) і BYD Yuan Plus (86,0%).