BE RU EN

Беларускі хакеіст Шаранговіч устанавіў асабісты рэкорд па галявых пасах за сезон

  • 25.03.2024, 11:43

Беларус праводзіць паспяховы сезон у НХЛ.

«Калгары» дома ўступіў «Бафала» ў рэгулярным чэмпіянаце НХЛ - 1:4 (0:1, 1:0, 0:3).

Беларускі нападнік гаспадароў Ягор Шаранговіч адзначыўся асістэнцкім балам на 11-й хвіліне, калі Жанатан Юберда ў большасці зрабіў лік 1:1, піша hockey.by.

Шаранговіч пачаў матч у цэнтры трэцяга звяна з Жанатанам Юберда і Андрэем Кузьменкам, згуляў 17 хвілін 23 секунды (20 змен), з іх 02:04 - у большасці, 00:14 - у меншасці), набраў 1 (0+1) бал, выканаў 2 кідкі ў створ брамы, 2 - побач, яшчэ 2 апынуліся заблакаванымі спаборнікамі, ужыў 1 сілавы прыём, дапусціў 1 страту, перамог у 5 з 7 укідванняў (71%) і скончыў сустрэчу з «-2» у графе карыснасці.

Усяго ў гэтым сезоне Шаранговіч правёў 70 матчаў, у яго 51 (28+23) бал пры 6 хвілінах штрафу і паказчыку карыснасці «-17». Ён устанавіў асабісты рэкорд у колькасці дзейсных пасаў за адзін рэгулярны чэмпіянат НХЛ. Ранейшае дасягненне трымалася з сезона-2021/22, калі ў яго былі 22 асісты ў 76 гульнях у складзе «Нью-Джэрсі».

Апошнія навіны