BE RU EN

Пажар на НПЗ у Саратаве: расейскія СМІ пішуць пра атаку БПЛА

  • 25.03.2024, 9:56

Дрон упаў на тэрыторыю завода.

У суботу, 23 сакавіка, беспілотнік атакаваў нафтаперапрацоўчы завод у расейскім Саратаве. З інфармацыі расейцаў, нібы абышлося без пацярпелых.

Пра гэта паведамляе расейскі Telegram-канал ASTRA.

Адзначаецца, што расейцам нібыта ўдалося знішчыць дрон сіламі РЭБ, але ён упаў на тэрыторыю НПЗ. Узнік пажар на плошчы 10 квадратных метраў. БПЛА пашкодзіў аператарскую.

Як адзначае Telegram-канал, гэты напад стаў ужо 14 на нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы ў РФ і на акупаваных тэрыторыях за тры тыдні.

Апошнія навіны