Талент «Барселоны» забіў неймаверны гол з далёкай дыстанцыі
- 23.03.2024, 20:13
Відэафакт.
19-гадовы абаронца «Барселоны» Мікаіл Фае паспяхова дэбютаваў за зборную Сенегала ў таварыскім матчы супраць Габона (3:0).
На 44-й хвіліне таленавіты гулец каталонцаў нанёс магутны ўдар па мячы з далёкай дыстанцыі – габонскі брамнік не змог адбіць такую гармату ад Фае, прапусціўшы гол.
Адзначым, што Мікаіл Фае ў Гішпаніі за дубль каталонцаў правёў ужо 23 гульні і забіў тры галы. За дарослую каманду «Барселоны» абаронца не дэбютаваў.