BE RU EN

Bloomberg: ЗША прапанавалі яшчэ адзін спосаб задзейнічаць замарожаныя актывы РФ

  • 23.03.2024, 12:47

І дапамагчы гэтымі сродкамі Украіне.

ЗША прапанавалі партнёрам у G7 ініцыятыву для дапамогі Украіне, якая прадугледжвае выпуск дзяржаўных аблігацый на $ 50 млрд з дапамогай прыбыткаў ад замарожаных актываў Расеі.

Як гаворыцца ў матэрыяле Bloomberg, абмеркаванне знаходзіцца на пачатковай стадыі. Некаторыя чальцы G7, у тым ліку Нямеччына і Францыя, з асцярожнасцю адрэагавалі на гэтую ідэю, адзначае крыніца агенцтва.

«ЗША прапанавалі хаўруснікам у G7 стварыць спецыяльны механізм для выпуску аблігацый як мінімум на $50 млрд, забяспечаных прыбыткам ад замарожаных суверэнных актываў Расеі. Выручка ад аблігацый будзе накіраваная на падтрымку Украіны», – паведамляе агенцтва са спасылкай на крыніцы.

Пры гэтым некаторыя краіны ЕЗ, сярод іншых Эстонія, прапануюць дзейнічаць актыўна і ўвогуле канфіскаваць актывы.

Апошнія навіны