BE RU EN

У Падмаскоўі перад канцэртам гурта «Пікнік» тры чалавекі адкрылі стральбу

  • 22.03.2024, 20:41

Загінулі сама меней 12 чалавек.

Відавочцы паведамляюць пра стральбу ў «Крокус Сіці Хол» у Падмаскоўі. Стральба пачалася перад выступам гурта «Пікнік», паведамляе тэлеграм-канал Baza.

Як піша РІА Новости, страляніну з аўтаматычнай зброі адкрылі тры чалавекі ў камуфляжы.

«Мы сядзелі на бельэтажы, потым пачулі страляніну, пачалі рухацца ўсе ўніз, зразумелі, што ўнізе таксама страляюць. З усіх бакоў стралялі, проста з усіх. Мы паляжалі, потым заўважылі, што людзі неяк уніз бягуць па эскалатары. Пабеглі за імі. Там ляжала адна дзяўчына забітая», – цытуе «Асцярожна, навіны» відавочцу.

У выніку стральбы ў «Крокус Сіці Хол» загінулі сама меней 12 чалавек.

Апошнія навіны