BE RU EN

Да +13°C прагназуюць у Беларусі на суботу

  • 22.03.2024, 19:05

Будзе пераважаць воблачнае надвор'е.

Дажджы і да плюс 13 градусаў прагназуюць у Беларусі на 23 сакавіка. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У суботу будзе пераважаць воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах - слабы туман. Вецер паўднёва-заходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 3-8 градусаў, удзень - плюс 7-13.

Апошнія навіны