BE RU EN

У Беларусі павялічыцца базавая арэндная адзінка

  • 21.03.2024, 19:04

З 1 красавіка.

З 1 красавіка павялічыцца сума базавай арэнднай адзінкі. Гэта прадугледжанае пастановай Савету міністраў ад 21 сакавіка.

Згодна з дакументам, з красавіка сума базавай арэнднай адзінкі складзе 17 рублёў 76 капеек (цяпер - 16,9 рубля).

На падставе базавай арэнднай адзінкі вызначаецца сума арэнднай платы пры здачы ў арэнду нерухомай маёмасці, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, а таксама ва ўласнасці гаспадарчых таварыстваў, удакладняе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Сума базавай арэнднай адзінкі ўстанаўліваецца штогод Саветам міністраў з улікам змянення індэкса спажывецкіх цэн за папярэдні год адносна папярэдняга і выкарыстоўваецца з 1 красавіка года, у якім ён устаноўлены.

Апошнія навіны