BE RU EN

WSJ: Другі найбуйнейшы банк Дубая закрыў рахункі «Уралкалія»

  • 19.03.2024, 20:27

Ён патрапіў пад санкцыі ЗША ў снежні.

Другі найбуйнейшы банк ААЭ, Emirates NBD, закрыў рахункі буйнога расейскага вытворцы ўгнаенняў «Уралкалій» і расейскага бізнэсмэна Івана Таўрына The Wall Street Journal са спасылкай на фінансавых спецыялістаў у Эміратах.

Таксама крэдытная ўстанова закрыла арыентаваны на Расею аддзел, вялікую колькасць іншых расейскіх рахункаў і перастала прымаць пераводы ў рублях з Расеі. Закрываліся рахункі памерам больш за $5 млн, альбо тыя, што належалі арганізацыям, звязаным з падсанкцыйнымі структурамі, паведамілі выданню крыніцы.

У апошнія месяцы ЗША чынілі моцны ціск на ААЭ, піша WSJ. Вашынгтон накіраваў у краіну прадстаўнікоў Мінфіна і Дзярждэпа, увёў новыя санкцыі ў дачыненні да западозраных у гандлі з Расеяй кампаній. Пасля гэтага, сцвярджае выданне, банк «змяніў курс».

У канцы снежня Белы дом падаў Мінфіну ЗША шырэйшыя санкцыйныя паўнамоцтвы, якія дазволілі яму караць замежныя банкі за ўгоды, звязаныя з ваенна-прамысловым комплексам Расеі.

Апошнія навіны