BE RU EN

Вядомы беларускі хакеіст Кальцоў скончыў жыццё самагубствам

  • 19.03.2024, 16:54

Пра гэта паведаміла паліцыя Маямі.

Вядомы беларускі хакеіст Канстанцін Кальцоў, бойфрэнд беларускай тэнісісткі Арыны Сабаленкі, скончыў жыццё самагубствам

Пра гэта «Трибуне» паведаміла паліцыя Маямі.

«Паводле звестак следства, у панядзелак, 18 сакавіка 2024 года, прыкладна а 12.39 паліцыя і пажарныя ратавальнікі Баль-Харбара былі накіраваныя ў гатэль St. Regis Bal Harbour Resort, 9703 Collins Avenue, з нагоды мужчыны, які саскочыў з балкона. Аддзел забойстваў паліцыі акругі Маямі-Дэйд узяў на сябе расследаванне відавочнага самагубства Канстанціна Кальцова (04.17.1981). Ніякіх падазроных абставін не знойдзена», - заявіў прадстаўнік прэс-службы паліцыі.

Справай Кальцова займаецца аддзел акругі Маямі-Дэйд.

Кальцову было 42 гады. Выхаванец менскага «Юнацтва». У 1999 годзе быў абраны «Піцбургам» у першым раундзе драфта пад 18-м нумарам. Усяго ў НХЛ правёў 144 гульні, у якіх набраў 38 (12+26) балаў. Шмат гадоў выступаў на высокім узроўні ў Расеі. Ва ўфімскім «Салаваце Юлаеве» ў 2008-м стаў чэмпіёнам Расеі, а ў 2011-м - уладальнікам Кубка Гагарына. За нацыянальную каманду Беларусі згуляў на дзвюх Алімпіядах і дзявяці чэмпіянатах свету ў мацнейшым дывізіёне.

Кальцоў скончыў выступленні ў 2016-м у складзе менскага «Дынама». Затым кансультаваў будаўнічую кампанію, якая ўзводзіла дзве арэны ў комплексе «Алімпік Парк».

Трэнерскую кар'еру Канстанцін пачаў у менскім «Дынама», асістуючы Гордзі Дуаеру. Потым былі самастойная праца ў “Брэсце” і “Дынама-Маладзечне”. Пасля гэтага Кальцоў вярнуўся ў КХЛ: адзін сезон ён быў памочнікам галоўнага трэнера ў маскоўскім «Спартаку» і два ў «Салаваце Юлаеве». У сезоне-2023/24 уфімскі клуб саступіў у 1/8 фіналу плэй-оф.

18 сакавіка хакейнае агенцтва Winners у тэлеграм-канале паведаміла, што Кальцоў не падоўжыць дамову з «Салаватам Юлаевым» і працягне працу ў іншым клубе.

Апошнія навіны