BE RU EN

Пад Калінінградам узарваўся і затануў расейскі траўлер «Капітан Лабанаў»

  • 19.03.2024, 14:57

Раніцай ён падаў сігнал бедства.

Расейскі траўлер "Капітан Лабанаў" затануў у Балтыйскім моры. Папярэдне, з-за выбуху на борце.

Пра гэта паведамляюць расейскія СМІ.

Паводле папярэдняй інфармацыі, выбух адбыўся ў Балтыйскім моры ў 10-мільнай зоне, недалёка ад узбярэжжа Калінінградскай вобласці. Аб 11-й раніцы карабель падаў сігнал бедства.

На борце траўлера было 7 чалавек экіпажа, чацвёра пацярпелі. Як мінімум адзін чалавек загінуў. Прычыны выбуху невядомыя.

Апошнія навіны