BE RU EN

У Расеі замянілі камандзіра ВМФ

  • 19.03.2024, 14:16

Прызначаны часовы кіраўнік.

Адмірала Аляксандра Майсеева прадставілі як часовага выканаўцу абавязкаў кіраўніка Вайсковага марскога флоту (ВМФ) Расеі на цырымоніі з нагоды Дня марака-падводніка ў Кранштаце. Аб гэтым паведамляюць расейскія дзяржаўныя агенцтвы ТАСС і РІА “Новости”.

Майсееў у якасці выканаўцы галоўнага камандзіра ВМФ уручыў экіпажам атамных падлодак Паўночнага флоту карабельныя чары - знак вайсковай доблесці. Цырымонія, відэа якой апублікаваў тэлеканал "Звязда", прайшла ў Музеі Ваенна-марской славы ў парку "Востраў фартоў".

Аб адстаўцы 61-гадовага галоўнага камандзіра ВМФ адмірала Мікалая Яўменава паведамлялі крыніцы “Фантанкі” і “Известий” 10 сакавіка. Тады ж адзначалася, Яўменава, які займаў пасаду галоўнага камандзіра ВМФ Расеі з 2019 года, а раней камандаваў Паўночным флотам і падводнымі сіламі Ціхаакіянскага флоту, зменіць адмірал Аляксандр Майсееў — таксама падводнік, які ў 2011 годзе атрымаў годнасць Героя Расеі за паспяховыя ракетныя пускі з субмарыны.

Змена галоўнага камандзіра ВМФ адбылася пасля серыі буйных страт на Чарнаморскім флоце, які толькі за апошні месяц пазбавіўся яшчэ двух караблёў, а з пачатку вайны страціў амаль трэць баявой моцы.

Апошнія навіны