BE RU EN

На дзяржпрадпрыемстве ў Магілёве тонамі кралі медзь і здавалі на металалом

  • 19.03.2024, 11:52

Падазраваных узялі на месцы злачынства.

На адным з дзяржаўных прадпрыемстваў Магілёва начальнік участку і вядучы інжынер кралі тонамі медзь і зараблялі на гэтым. Крадзеж знайшлі супрацоўнікі АБЭЗ. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МУС.

«На працягу года 35-гадовы начальнік участка разам з вядучым інжынерам пры планавых працах замены сеткі ўчынілі крадзеж больш як 8,7 тоны медных кабеляў. Выкрадзенае здавалі на металалом, а атрыманыя грошы дзялілі паміж сабой», - распавялі падрабязнасці ў МУС.

Затрымлівалі іх пры сілавой падтрымцы АМАПа, прычым сцвярджаецца, што падазраваных узялі на месцы злачынства падчас перавозкі скрадзенага. Агульная сума шкоды перавысіла 165 тысяч рублёў.

Следчыя распачалі крымінальную справу за крадзеж у асабліва вялікай суме. Максімальнае пакаранне за гэтае злачынства - 12 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны