BE RU EN

«Беларускі генерал» ЦАХАЛа атрымаў новую пасаду

  • 19.03.2024, 10:05

Падчас нападзення ХАМАС ён атрымаў цяжкае раненне.

Камандаванне ЦАХАЛа паведаміла аб новых прызначэннях у вайсковым камандаванні.

Сярод тых, хто атрымаў новыя прызначэнні, - брыгадны генерал Раман Гофман, які ўзначаліць Управу распрацоўкі новых метадаў вядзення бою Галоўнай управы планавання генеральнага штаба ЦАХАЛа, піша newsru.co.il.

Гофман, ураджэнец беларускага Мазыра, стаў першым прадстаўніком "вялікай аліі", які атрымаў званне брыгаднага генерала. Камандаваў Сёмай танкавай брыгадай і разгорнутай на Галанскіх вышынях дывізіяй "Башан".

7 кастрычніка 2023 года, будучы камандзірам Цэнтра баявой падрыхтоўкі наземных войскаў, адправіўся ў Сдэрот, каб узяць удзел у адбіцці нападу ХАМАСа на Ізраіль. Генерал атрымаў цяжкае раненне ў баі.

Апошнія навіны