BE RU EN

На Берасцейскім мясакамбінаце адбылося надзвычайнае здарэнне

  • 18.03.2024, 21:37

На месцы працуюць ратавальнікі.

На ААТ «Берасцейскі мясакамбінат» 18 сакавіка адбылася «разгерметызацыя тэхналагічнага трубаправода з аміякам». Пра гэта паведаміў неафіцыйны тэлеграм-канал Берасцейскага аблвыканкама са спасылкай на МНС.

На месцы здарэння працуюць экстранныя службы.

Раней тэлеграм-канал BrestCity пісаў, што ўвечары панядзелка некаторыя жыхары горада скардзіліся на «аміячны пах».

Апошнія навіны