BE RU EN

«Чэлсі» забіў двойчы пасля 90-й хвіліны і выйшаў у паўфінал Кубка Англіі.

  • 17.03.2024, 18:32

Матч у Лондане завяршыўся з лікам 4:2.

«Чэлсі» выйшаў у паўфінал Кубка Англіі, абгуляўшы «Лестэр» дзякуючы двум галам у кампенсаваны час.

Матч у Лондане завяршыўся з лікам 4:2. У «Чэлсі» вызначыліся Марк Кукурэлья (на 13-й хвіліне), Коўл Палмер (45+1), Кэрні Чуквуэмека (92) і Ноні Мадуэке (98).

У «Лестэру» забіў Стэфі Мавідзідзі (62). Яшчэ адзін мяч у сваю браму зрэзаў гулец «Чэлсі» Аксель Дысасі (51).

На 26-й хвіліне Рахім Стэрлінг не забіў пенальці.

З 73-й хвіліны «Лестэр» гуляў у дзесяцёх праз выдаленне Каллума Дойла.

Раней у паўфінал таксама выйшлі «Манчэстэр Сіці» і «Кавентры Сіці», які выступае ў Чэмпіёншыпе (другі дывізіён)

Апошні ўдзельнік паўфіналу вызначыцца ў супрацьстаянні «Ліверпуля» і «Манчэстэр Юнайтэд» пазней у нядзелю.

«Чэлсі» ў апошні раз перамагаў у Кубку Англіі ў 2018 годзе, а ў фінале гуляў у 2022-м.

Апошнія навіны