BE RU EN

На «Беларуськаліі» ўспыхнуў пажар

  • 16.03.2024, 10:22

Гарэў адміністрацыйна-бытавы корпус.

На тэрыторыі 3-й рудаўправы «Беларуськалію» адбыўся пажар.

Інфармацыя аб узгаранні паступіла ратавальнікам сёння а 04:25

На першым паверсе ў будынку адміністрацыйна-бытавога корпуса, дзе пераапранаюцца работнікі, быў дым. З 3-га паверха ратавальнікі вывелі працаўніцу.

На шчасце, ніхто не пацярпеў. Загаранне ліквідаванае. Прычына інцыдэнту высвятляецца, паведамляе прэс-служба МНС.

Апошнія навіны