BE RU EN

У Нямеччыне забілі 27-гадовую ўкраінку: яе маці і нованароджаная дачка зніклі без следу

  • 14.03.2024, 9:48

Мінак знайшоў цела жанчыны каля ракі.

У Нямеччыне забілі 27-гадовую ўцякачку з Украіны, якая месяц таму нарадзіла дзіця. Яе малы і маці зніклі.

Як піша нямецкае выданне Bild, мінакі знайшоў цела жанчыны са слядамі гвалтоўнай смерці ў раёне Бадэн-Вюртэмберг на ваенным пункце пропуску на рацэ. Забітай была грамадзянка Украіны. Ускрыццё выявіла, што жанчыну забілі.

Вядома, што ўкраінка жыла з маленькай дачкой і сваёй 51-гадовай мамай у доме для ўцекачоў. Абедзве жанчыны зніклі ў мінулы панядзелак. Цела 27-гадовай знайшлі ў чацвер.

Апошнім часам украінка падарожнічала з мамай і дзіцём.

Са слоў прадстаўніка паліцыі, маці загінулай, 51-гадовую Марыну Сцяцэнко, уважаюць за галоўную сведку як у смерці жанчыны, так і ў пошуках немаўляці.

Справу расследуюць праваахоўнікі.

Апошнія навіны