BE RU EN

Ашуканцы ў Беларусі актывізаваліся перад сезонам пераабутку

  • 13.03.2024, 21:22

Муж і жонка хацелі набыць танныя шыны, але страцілі грошы.

Сямейная пара з Маладзечна пастанавіла набыць зімовыя шыны праз сацсеткі. Натыкнуліся на падазрона танную прапанову. Што было далей – расказалі ў абласной міліцыі.

– Інтэрнэт-крама gear.tire.by прапаноўвала набыць чатыры шыны за 370 рублёў. Мужчына пастанавіў аформіць замову, папярэдне дамовіўшыся з прадаўцом на 50% перадаплату. Адправіць грошы за шыны было выпрабаваннем для сужэнцаў: пара тры разы спрабавала пералічыць сродкі, аднак аплата ніяк не праходзіла. Пасля некалькіх няўдалых спробаў адна з прапанаваных крамай картаў усё ж прайшла, падарыўшы такім чынам зламыснікам 185 рублёў, – падзяліліся падрабязнасцямі ва УУС Менаблвыканкама.

Тавар, паводле словаў прадаўца, павінны былі даставіць маладзечанцам ужо вечарам. Аднак яны знайшлі артыкул у інтэрнэце, дзе расказвалася, што крама бярэ перадаплату, але не перадае тавар. Муж і жонка адразу ж звярнуліся ў міліцыю.

Дарэчы, у канцы мінулага лета мы расказвалі пра шынных ашуканцаў у Instagram. Вялікая колькасць падпісчыкаў у старонкі не з'яўляецца паказнікам таго, што прадавец надзейны.

Апошнія навіны