BE RU EN

Курс біткойна ўпершыню ў гісторыі дасягнуў $73 тысячаў

  • 12.03.2024, 21:04

Крыптавалюта падаражэла больш чым на 70% з пачатку года.

Курс біткойна (BTC) 12 сакавіка а 17-й падняўся на біржы Binance вышэй за адзнаку $73 тыс. у пары са стэйблкойнам USDT, абнавіўшы гістарычны максімум. Адразу пасля дасягнення гэтай адзнакі адбыўся адкат курсу.

Толькі за апошнія 30 дзён біткойн падаражэў больш як на 50%, а ягоная капіталізацыя перавысіла $1,4 трлн. Біткойн абышоў у капіталізацыі срэбра і стаў восьмым у велічыні актывам, які гандлюецца ў свеце. Найбуйнейшыя ў капіталізацыі актывы – золата і акцыі кампаній Microsoft і Apple.

Упершыню біткойн абнавіў максімум мінулага цыклу рынку 5 сакавіка, калі ягоны кошт перавысіў адзнаку $69 тыс. Значны чыннік росту – так званы халвінг, які чакаецца ўжо ў красавіку. Гэта запланаваная і запраграмаваная ў кодзе крыптавалюты падзея, пасля якой удвая скарачаецца эмісія новых біткойнаў.

Апошнія навіны