BE RU EN

На МКАД прычэп грузавіка занесла, ён пратараніў раздзяляльную агароджу і перавярнуўся

  • 12.03.2024, 14:51

Пры перастраенні кіроўца не справіўся з кіраваннем.

Прычэп грузавіка перавярнуўся на менскай кальцавой аўтадарозе, паведамілі ў ДАІ ГУУС Менгарвыканкама.

Здарэнне адбылося 12 сакавіка блізу 11.20 у раёне 27-га кіламетра ўнутранага кальца МКАД. Папярэдне ўстаноўлена, што 48-гадовы кіроўца грузавога аўтамабіля МАЗ пры перастраенні не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго адбыўся занос гружанага прычэпа з наступным сутыкненнем з раздзяляльнай агароджай і перакульваннем.

У аварыі ніхто не пацярпеў.

Рух па вонкавым кальцы з боку вуліцы Рафіева ў кірунку праспекта Дзяржынскага і па ўнутраным кальцы з боку вуліцы Ландэра ў кірунку вуліцы Громава быў абцяжараны.

Апошнія навіны