BE RU EN

Пад расейскім Іванавам загарэўся і ўпаў вайскова-транспартны самалёт Іл-76

  • 12.03.2024, 13:27

Левы рухавік успыхнуў проста ў паветры.

Вайскова-транспартны самалёт загарэўся і ўпаў над аэрадромам Паўночны ў Іванаўскай вобласці РФ

Паводле інфармацыі расейскіх СМІ, загарэлася судна ў паветры. Паводле папярэдніх звестак, узгарэўся левы рухавік.

З месца паведамляюць, што самалёт удалося аварыйна пасадзіць ля мясцовых могілак. Цяпер там пажар, па акрузе разыходзіцца чорны дым.

На месца падзення сцягваецца вайсковая тэхніка.

Паводле папярэдняй інфармацыі, катастрофу пацярпеў Іл-76.

На борце Іл-76, які ўпаў у Іванаве, было 12 чалавек, паведамляюць расейскія СМІ. Борт напалову разбураны.

Папярэдне, у выніку катастрофы ІЛ-76 загінулі ўсе 12 чалавек, якія былі на борце.

Апошнія навіны