BE RU EN

Мянчук упаў у вентыляцыйную шахту дома і захрас на сёмым паверсе

  • 11.03.2024, 10:50

Відэа.

Жыхар Менска ўпаў у вентыляцыйную шахту і захрас на ўзроўні сёмага паверха. Яго выцягнулі ратавальнікі з альпінісцкім рыштункам, паведамілі ў МНС.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 10 сакавіка на вуліцы Жукоўскага, 10. Чалавека, які захрас у вентыляцыйнай шахце, заўважыла жыхарка дома, яна ж і патэлефанавала ў МНС.

Выратавальнікі, якія прыбылі на месца, выявілі, што 44-гадовы мужчына захрас на ўзроўні сёмага паверха і не мог выбрацца сам. Яго дасталі з шахты пры дапамозе альпінісцкага абсталявання і рыштунку і перадалі брыгадзе хуткай.

Мянчук абышоўся ранкамі і павярхоўнымі пашкоджаннямі, аднак медыкі даставілі яго ў шпіталь для дадатковага абследавання. Пазней ён пакінуў установу аховы здароўя самастойна.

Апошнія навіны