BE RU EN

У Воршы школьнік з нажом напаў на касіра

  • 10.03.2024, 12:34

Абрабаванне касы паказалі на відэа.

Ва УУС Віцебскай вобласці паведамілі, што ў суботу ўвечары, 9 сакавіка, рабаўнік напаў на прадавачку ў прадуктовай краме, пагражаючы ёй нажом. Яму ўдалося выкрасці грошы з касы. Усё гэта патрапіла на відэа камеры назірання.

«Было ўстаноўлена, што невядомы, пагражаючы нажом прадавачцы, адкрыта выкраў з касы грошы і ўцёк», — удакладнілі ў міліцыі. Там таксама высветлілі, што рабаўніком выявіўся 14-гадовы хлопец, якога па гарачых слядах злавілі пад мостам.

«Затрыманы не стаў адмаўляцца і прызнаўся, што гэта ён скраў грошы з крамы. Пры сабе ў фігуранта выявілі блізу 450 беларускіх рублёў (дакладная сума высвятляецца)», - распавялі ва УУС Віцебскай вобласці, не патлумачыўшы, што супрацоўнікам аховы МУС перашкодзіла палічыць рублі.

Па факце разбойнага нападу распачатая крымінальная справа.

Апошнія навіны