BE RU EN

CNN прадэманстравала новую песню «Акіяна Эльзы»

  • 1.03.2024, 18:16

Кампазіцыя калектыву расказвае пра вайну ва Украіне і перажыванні ўкраінцаў.

Амерыканская тэлекампанія CNN прэзентавала свету новую песню ўкраінскага гурта «Акіян Эльзы» «Відповідь». Відэа апублікаванае ў сетцы.

29 лютага тэлеканал паказаў кадр з кліпа і інтэрв'ю з лідарам гурта Святаславам Вакарчуком.

«Гэта асаблівая песня для нас. «Відповідь» - яна пра боль і памяць, пра пажыццёвую падзяку, пра складаны і доўгі шлях да Перамогі. А яшчэ яна пра пытанне «колькі яшчэ…» і пра адказ, які кожны дакладна можа знайсці ў сваім сэрцы», - адзначыў Вакарчук.

Апошнія навіны