BE RU EN

Расейскі вайсковец забіў «найлепшую настаўніцу РФ», якая атрымала грант ад Пуціна

  • 29.02.2024, 15:15

Перад гэтым акупант скардзіўся, што яму няма належнай павагі на радзіме.

У Якуціі так званы «герой» вайны РФ супраць Украіны расправіўся з уладальніцай гранта ад кіраўніка Крамля Уладзіміра Пуціна за перамогу ў конкурсе Найлепшы настаўнік Расеі.

Пра гэта са спасылкай на матэрыялы крымінальнай справы распавяла выданне «Настоящее время».

Як паведамляецца, з 2020 года неаднаразова судзімы за крадзяжы і разбоі Віктар Савінаў адбываў 11-гадовы тэрмін за забойства сваёй сабутэльніцы, якую ён «зарэзаў адразу чатырма нажамі», аднак, адседзеўшы ўсяго пару гадоў, завербаваўся на вайну.

надумаў адзначыць 23 лютага, пасля чаго адправіўся да 64-гадовай Валянціны Фёдаравай, каб адпомсціць ёй за «былыя крыўды».

«Ён хадзіў па сяле і скардзіўся, што яму няма належнай павагі. Хадзіў па суседзях і прыйшоў да маёй мамы прыкладна а 23:00 гадзін, яна яго нявестка, гэта значыць яго тата і наш тата родныя браты. Мама яго не пусціла, і патэлефанавала кіраўніку (сяла), сказала, што ён п'яны цягаецца па сяле. Кіраўнік адправіў участковага, які не стаў арыштоўваць яго, а адвёз у сайылык (летні тып жылля ў якутаў - рэд.) і паклаў спаць», - распавяла дачка чарговай ахвяры Савінава.

Аднак на гэтым рэцыдывіст не супакоіўся і ўжо на наступны дзень забіў свайго чарговага сабутэльніка, праламаўшы яму галаву ломам, а потым зноў пайшоў да Фёдаравай і засек яе сякерай.

Ці атрымалася яму ў выніку дабіцца павагі аднавяскоўцаў, не ўдакладняецца.

Апошнія навіны