BE RU EN

Гурт «Акіян Эльзы» выпусціў новую песню «Відповідь»

  • 24.02.2024, 18:30

Яна прымеркавана да другой гадавіны вайны.

Украінскі рок-гурт «Акіян Эльзы» выпусціў кліп на новую песню «Відповідь». У апісанні гаворыцца, што гэта асаблівая кампазіцыя для калектыву. «Відповідь» – яна аб болі і памяці, «Відповідь» – яна аб пажыццёвай падзяцы, «Відповідь» – яна аб складаным і доўгім шляху да перамогі. А яшчэ яна пра пытанне «колькі яшчэ…» і пра адказ, які кожны дакладна зможа знайсці ў сваім сэрцы», – піша гурт.

«Я ўклаў у словы гэтай песні перажыванні, усе эмоцыі, якія зведваю на працягу апошніх двух гадоў з пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны. І мне здаецца, што вялікая колькасць нашых суайчыннікаў адчуваюць тое ж самае. Таму мы дазволілі сабе не толькі ад свайго імя, але ад імя многіх людзей, з якімі я сустракаўся, якіх ведаю, нават тых, каго не ведаю, але чый боль адчуваю зараз, дазволілі ўкласці гэтыя словы ў песню «Відповідь», – расказаў лідар гурту Святаслаў Вакарчук.

Апошнія навіны