BE RU EN

Міністэрства аховы здароўя прадоўжыла вакцынацыю супраць грыпу ў Беларусі

  • 24.01.2024, 20:19

Вакцынацыя прадоўжаная праз рост захваральнасці.

У Беларусі прадоўжылі прышчэпачную кампанію супраць грыпу. Пра гэта паведаміла кіраўніца аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан, піша БелТА.

Так, вакцынацыя прадоўжаная да канца студзеня 2024-га. Прадстаўніца Міністэрства аховы здароўя ўдакладніла, што для гэтага ў краіне вакцыны дастатковая колькасць. А прышчапіцца супраць грыпу беларусы могуць у дзяржаўных установах аховы здароўя – паліклініках на месцы жыхарства.

– Вакцынацыя супраць грыпу – дзейсны захад прафілактыкі, – падкрэсліла Карабан.

Спецыялістка таксама зазначыла, што вакцынацыя супраць грыпу дапамагае ўнікнуць цяжкіх формаў хваробы.

Апошнія навіны