BE RU EN

Памёр заснавальнік Boney M і аўтар хіта Rasputin Фрэнк Фарыян

  • 23.01.2024, 20:07

Ён памёр ва ўзросце 82 гадоў.

Ва ўзросце 82 гадоў памёр вядомы нямецкі музычны прадусар Фрэнк Фарыян. Пра гэта піша Daily Mail са спасылкай на прадстаўнікоў Фарыяна.

Паведамляецца, што Фарыян памёр у сваім доме ў Маямі. Два гады таму яму зрабілі аперацыю – паставілі сардэчны клапан.

Фрэнк Фарыян (сапраўднае імя Франц Ройтэр) быў адным з самых паспяховых музычных прадусараў свету. Ён супрацоўнічаў з такімі зоркамі сусветнай поп-рок-сцэны, як Meat Loaf, Stevie Wonder і многімі іншымі. Сусветную вядомасць атрымаў пасля заснавання Boney M у 1970-я гады. Для гурта ён напісаў такія хіты, як Daddy Cool, Rasputin і Brown Girl in the Ring.

Фарыян атрымаў прэстыжныя ўзнагароды за выдатныя дасягненні ў музычнай індустрыі, у тым ліку тры American Music Award, нямецкі аналаг Grammy – Echo, некалькі ўзнагародаў Goldene Europa, брытанскія Carl Alan Award, Brit Award і інш.

У інтэрв'ю нямецкаму інфармацыйнаму агенцтву DPA Фарыян неяк прызнаўся, што поспех для яго стаў вялізнай нечаканкай і спачатку ён не верыў, што зможа дасягнуць яго.

Апошнія навіны