BE RU EN

Раян Гослінг насмяшыў сеціва рэакцыяй на перамогу сваёй песні для фільма «Барбі» на цырымоніі Critics Choice Awards

  • 15.01.2024, 21:24

Стаў мемам.

Галівудскі актор Раян Гослінг насмяшыў сеціва рэакцыяй на перамогу песні I’m just Ken на цырымоніі Critics Choice Awards 2024. Песня, выкананая акторам у фільме «Барбі», перамагла ў намінацыі «Найлепшая арыгінальная песня», паведамляе «Новое время».

Пасля таго як быў абвешчаны пераможца, Гослінг здзівіў сваёй рэакцыяй – замест радасці ён прадэманстраваў здзіўленне і разгубленасць.

Гэты момант патрапіў на відэа, якое пасля стала мемам.

Адзначым, стужка «Барбі», намінаваная ў 18 катэгорыях, атрымала яшчэ пяць узнагародаў, у тым ліку за найлепшую камедыю, найлепшы арыгінальны сцэнарый, найлепшага мастака-пастаноўшчыка, найлепшы строй, а таксама найлепшую прычоску і макіяж.

Апошнія навіны