BE RU EN

Сабаленка ўчыніла скандал, саступаючы ў паўфінале US Open

Тэнісістка нецэнзурна аблаяла свайго трэнера.

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (№ 2 WTA) зладзіла эмацыйную сцэну падчас паўфіналу Адкрытага чэмпіянату ЗША (US Open).

Прадстаўніца Беларусі сустракалася з амерыканкай Мэдысан Кіз.

Першы сэт закончыўся шалёнай перамогай Кіз (6:0), а ў другім сэце ў Сабаленкі здалі нервы. Дзяўчына, саступаючы 1:2, эмацыйна звярнулася да свайго трэнера, ужыўшы лаянку.

«Раз на год і кульба страляе. С**а, бл**ь, х*ці ў паўфінале?!», - крыкнула яна.

Затым Сабаленка выкінула ракетку ў ложу і атрымала праз гэта папярэджанне за неспартыўныя паводзіны.

Па выніку ½ фіналу Арына атрымала перамогу ў трох сэтах з лікам 0:6, 7:6, 7:6 і выйшла ў фінал, дзе згуляе супраць Кары Гаўф.

Апошнія навіны