BE RU EN

Сабаленка з вялікім намаганнем прабілася ў фінал US Open

Беларуска ўпершыню ў Нью-Ёрку аддала сэт, але ўсё адно перамагла.

На Адкрытым чэмпіянаце ЗША Арына Сабаленка правяла вельмі цяжкі паўфінальны матч з амерыканкай Мэдысан Кіз (17-я пазіцыя ў рэйтынгу), паведамляе wtatennis.com.

Будучая першая ракетка свету перамагла ў трох сэтах - 0:6, 7:6, 7:6.

Да паўфіналу Сабаленка не саступала ў Нью-Ёрку ніводнага сэта. Гэтаму ў нейкай ступені спрыяла і сетка. Арыне дагэтуль не трапляліся прадстаўнікі топ-10 рэйтынгу. Зрэшты, гэта не праблемы беларускі, што не ўсе фаварыты дабраліся да вызначальных матчаў.

У гульні з Кіз Сабаленка нечакана саступіла ўсухую першую партыю - 0:6. У другой завязалася ўпартая барацьба, і спаборніцы давялі справу да тайм-брэйка. Арына ў патрэбны момант была бездакорная - 7:1.

У вызначальным трэцім сэце беларуска саступіла сваю падачу ў шостым гейме - 2:4. Але здолела тут жа ўзяць бал на падачы Мэдысан. У выніку лёс матчу вызначыўся на тайм-брэйку. Сабаленка зноў была мацнейшай — 10:5.

У гульні за тытул беларуску чакае супрацьстаянне з яшчэ адной амерыканкай - шостай ракеткай свету Кока Гаўф.

Апошнія навіны