BE RU EN

Сабаленка трэці раз запар выйшла ў паўфінал US Open

На гэтым турніры яна яшчэ не мае паразы ні ў ніводным сэце.

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка перамагла кітаянку Чжэн Цыньвэнь у чвэрцьфінале US Open, які праходзіць у Нью-Ёрку.

Другая ракетка свету Сабаленка перамагла з лікам 6:1, 6:4.

У паўфінале беларуска згуляе з амерыканкай Мэдысан Кіз або чэшкай Маркетай Вандроўшавай.

На наступным тыдні яна стане першай ракеткай свету.

Апошнія навіны