BE RU EN

У Беларусі не пакажуць найбуйнейшыя спартовыя спаборніцтвы новага сезона

Ні Лігу чэмпіёнаў, ні Еўра-2024, ні Алімпіяду ў Парыжы.

У Беларусі на тэлевізіі не пакажуць ні Лігу чэмпіёнаў, ні Еўра-2024, ні Алімпіяду ў Парыжы.

Белтэлерадыёкампанія не ўдзельнічала ў таргах, а трансляцыя Алімпіяды будзе залежаць ад допуску беларускіх спартоўцаў.

«А мы будзем удзельнічаць з расейцамі? Не ведаю, ці варта паказваць Алімпійскія гульні, калі тамака не будзе нашых спартоўцаў. Такая Алімпіяда нам не патрэбная», — кажа кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант.

Матчы Лігі чэмпіёнаў стартуюць 17 верасня.

Апошнія навіны