BE RU EN

Ісінбаева выдаліла фатаграфію з Пуціным з Instagram

Двухразовая алімпійская чэмпіёнка ў скачках з шастом зраклася ад кіраўніка РФ.

Двухразовая алімпійская чэмпіёнка ў скачках з шастом Алена Ісінбаева выдаліла з Instagram пост пра ўступленне ў Putin Team ад 2017 года.

У лістападзе 2017-га Ісінбаева апублікавала архіўную фатаграфію з прэзідэнтам Расеі і падпісала яе: «Я ў камандзе Putin Team».

У цяперашні час гэтай публікацыі на старонцы Ісінбаевай няма.

Ісінбаева гэтым летам апынулася ў цэнтры скандалу. Ён разгарэўся пасля публікацыі гішпанскага El Digital Sur пра яе пераезд на гішпанскі востраў Тэнэрыфэ. Выданне напісала, што яна жыве там у «шыкоўным комплексе». Былая лёгкаатлетка ў адказ заявіла, што пра яе распаўсюджваюць фэйкавыя навіны, і назвала «намінальным» званне маёра, якое ёй прысвоілі за выступ у складзе ЦСКА.

Міністр спорту Расеі Алег Матыцын назваў недапушчальным такое стаўленне да воінскага звання.

Ісінбаеву ў ліпені выключылі са штаба «Агульнарасейскага народнага фронту», а ў Махачкале названы ў яе гонар стадыён перайменавалі ў «Працу».

Ісінбаева пасля праверкі на адпаведнасць крытэрыям МАК захавала месца ў камісіі спартоўцаў МАК і ўвайшла ў камісію алімпійскай адукацыі.

Апошнія навіны