BE RU EN

Прайшло лёсаванне адбору на чэмпіянат Еўропы-2025 у баскетболе

Самая паспяховая каманда Беларусі прапусціць чарговы топ-турнір.

Сёння, 19 верасня, адбылося лёсаванне адборачнага раўнду чэмпіянату Еўропы-2025 сярод жаночых баскетбольных камандаў. Беларускай каманды няма сярод удзельніцаў, паведамляе афіцыйны сайт Міжнароднай федэрацыі баскетболу (FIBA).

Чэмпіянат Еўропы праз два гады прымуць адразу чатыры краіны: Чэхія, Нямеччына, Грэцыя і Італія. Беларусак няма ў ліку ўдзельніцаў кваліфікацыі.

Нагадаем, што баскетбалісткі былі адхіленыя ад міжнародных матчаў неўзабаве пасля пачатку вайны ва Украіне. Такім чынам, яны пазбаўленыя магчымасці згуляць на ЧЕ-2023 і пазмагацца за квіток на Алімпіяду-2024 у Парыжы.

Зыходзячы з апошніх рэкамендацый МАК для федэрацый, вяртанне беларусаў у камандных відах спорту не разглядаецца, хоць тут ёсць выключэнне (футбол).

Жаночая баскетбольная каманда – самая паспяховая беларуская каманда ў гульнявых відах. Яна заваявала бронзу на ЧЕ-2007, стала чацвёртай на чэмпіянаце свету-2010, двойчы выступала на Алімпіядзе (2008, 2016).

Апошнія навіны