Экс-чэмпіён Беларусі ў футболе прымудрыўся атрымаць дыскваліфікацыю на восем матчаў
- 15.09.2023, 12:33
Цяпер ён гуляе ў другой лізе.
Былы футбаліст каманды Беларусі Філіп Рудзік, які гуляе сёння за клуб другой лігі "Мёры", атрымаў васьміматчавую дыскваліфікацыю, піша Football.by.
Рудзік пакараны за неправамерныя дзеянні ў матчы ягонай каманды з віцебскім "Газавіком" (2:2). Гульня адбылася 2 верасня. На 18-й хвіліне сустрэчы Філіп быў выдалены за парушэнне, якое фармулюецца наступным чынам: «непрыстойныя паводзіны — нецэнзурныя (абразлівыя) выразы (жэсты) на адрас спаборніка, партнёра з каманды, суддзяў (у тым ліку чацвёртага суддзі), афіцыйных асоб, гледачоў».
Акрамя таго, у нататцы суддзі было пазначана, што пасля гульні Рудзік «падышоў да галоўнага арбітра матчу, у агрэсіўнай манеры абражаў і пагражаў фізічнай расправай судзейскай брыгадзе».
Адзначым, што за «непрыстойныя паводзіны» чырвоную картку тады атрымаў яшчэ адзін гулец каманды «Мёры» Юры Буры. Ягоная дыскваліфікацыя складзе шэсць матчаў.
Што да Рудзіка, то ён вядомы ў Беларусі праз выступы за наваполацкі «Нафтан», барысаўскі БАТЭ і гарадзенскі «Нёман». Правёў чатыры гульні ў складзе нацыянальнай каманды нашай краіны.
Расейскі прапагандыст узбунтаваўся і выйшаў з-пад кантролю Крамля
АНДРЭЙ НОРКІН
У эфіры "НТВ" войска РФ абвінавацілі ў захопе чужых тэрыторый.
Учора, 14 верасня, на расейскім прапагандысцкім канале "НТВ" у перадачы "Месца сустрэчы" абмяркоўвалася пытанне мірных перамоў РФ з Украінай і стасункі Масквы з Захадам.
Адзін з прапагандыстаў закрануў тэму стасункаў РФ з Захадам, спрабуючы зразумець, чаго напраўду дамагаецца Крэмль, інфармуе тэлеграм-канал «Праўда Герашчанкі».
Слова ўзяў вядоўцы Андрэй Норкін, які працытаваў словы Пуціна аб тым, што калі Захад хоча мірных перамоў, то неабходна скасаваць «указ» Кіева аб забароне камунікаваць з Масквой.
«А вы ачысціце тэрыторыю, якую захапілі», — перапыніў Норкіна госць студыі.
Z-журналісту заняло мову. Ён пачаў блытацца ў словах. А госць сказаў далей, што, маўляў, РФ захапіла чужую тэрыторыю і толькі пасля заявіла, нібыта гэта "спрадвечна расейскія землі".
Норкін не вытрымаў і прапанаваў пільна ўсім спыніцца ў гэтай дыскусіі. Затым ён усё перавёў у рэчышча гісторыі, і на гэтым абмеркаванне вострай тэмы падышло да канца.