Раналда пахрысціўся ў 46 гадоў
- 14.09.2023, 19:24
Двухразовы чэмпіён свету расказаў, што хрысціянская вера заўсёды была фундаментальнай часткай яго жыцця.
Двухразовы чэмпіён свету ў футболе ў складзе нацыянальнай каманды Бразіліі Раналда ў 46 гадоў прайшоў абрад хрышчэння. Пра гэта ён паведаміў у сваім Instagram (уладальнік сацсеткі кампанія Metа прызнаная ў Расеі экстрэмісцкай арганізацыяй і забароненая).
Гэта адбылося ў мадрыдскай царкве Сан-Хасэ.
«Хрысціянская вера заўсёды была фундаментальнай часткай майго жыцця з дзяцінства, хаця я яшчэ не хрысціўся. З гэтым сакрамэнтам я адчуваю сябе сапраўды адроджаным як дзіця Божае — новым, больш свядомым, больш глыбокім. Вялікі дзякуй царкве Сан-Хасэ, бацьку Дому Освальда і дарагім хросным бацькам Амілкару і Малу», - напісаў Раналда.
Раналда з'яўляецца чэмпіёнам свету 1994 і 2002 гадоў, сярэбраным прызёрам чэмпіянату свету (1998), двухразовым пераможцам Кубка Амерыкі і ўладальнікам Кубка канфедэрацый (1997).
Цяпер ён валодае гішпанскім клубам «Вальядалід» і бразільскім «Крузэйра».