BE RU EN

ФІФА абвясціла намінантаў на ўзнагароду найлепшаму футбалісту свету

На ўзнагароду прэтэндуюць 12 футбалістаў.

Міжнародная федэрацыя футбола (ФІФА) абвясціла прэтэндэнтаў на ўзнагароду The Best, якая ўручаецца найлепшаму гульцу свету паводле вынікаў года.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт ФІФА.

На ўзнагароду прэтэндуюць 12 футбалістаў, пяць з якіх абараняюць колеры «Манчэстэр Сіці», які з'яўляецца дзейным пераможцам Лігі чэмпіёнаў.

Пры складанні спісу намінантаў улічваўся выступ гульцоў у перыяд з 19 снежня 2022 года да 20 жніўня 2023 года.

Намінанты на ўзнагароду The Best:

Кевін дэ Бруйнэ, Бернарду Сілва, Эрлінг Холанд, Хуліян Альварэс, Родры (усе — «Манчэстэр Сіці»), Хвіча Кварацхелія, Віктар Асімхен (абодва — «Напалі»), Ілкай Гюндаган («Манчэстэр Сіці»/«Барселона»), Ліянэль Мэсі (ПСЖ/Інтэр Маямі). Кіліян Мбапе (ПСЖ), Дэклан Райс («Вэст Хэм»/«Арсенал»), Марцэла Брозавіч (Інтэр/Аль-Наср).

Таксама сталі вядомыя 12 прэтэндэнтак на ўзнагароду сярод жанчын:

Айтана Банмаці, Лінда Кайседа, Рэйчэл Дэйлі, Кадыдыяту Дыяне, Кейтлін Форд, Мэры Фаўлер, Алекс Грынвуд, Джэніфер Эрмоса, Ліндсі Хоран, Аманда Ілестэдт, Ларэн Джэймс, Сэм Кэр, Мапі Леон, Хіната Міядзава, Сальма Паралуэла, Кіра Уолш.

Апошнія навіны