BE RU EN

Нацыянальная каманда Беларусі ў футболе згуляе сёння з Ізраілем у адборы Еўра-2024

Матч пачнецца а 21.45 у Тэль-Авіве.

12 верасня а 21.45 у Тэль-Авіве пачнецца кваліфікацыйны матч чэмпіянату Еўропы ў футболе, у якім сустрэнуцца нацыянальныя каманды Ізраіля і Беларусі.

У адборачнай групе з 6 каманд беларусы займаюць 4 месца, набраўшы ў 5 матчах 4 балы: тры паражэнні пры адной перамозе і нічыёй.

У Ізраіля - трэцяе месца і 8 балаў. Лідаруе Швэйцарыя - 11 балаў, а на другім месцы Румынія - 9.

Новы галоўны трэнер беларускай нацыянальнай каманды гішпанец Карлас Алас Ферэр заявіў напярэдадні матчу, што яго каманда прыехала ў Ізраіль па перамогу, а не адбываць нумар.

Апошнія навіны