BE RU EN

Арына Сабаленка афіцыйна стала першай ракеткай свету

Беларуска абышла ў рэйтынгу польскую тэнісістку Ігу Свёнтэк.

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка з сённяшняга дня ўзначальвае рэйтынг WTA. Сабаленка абышла польскую спартоўку Ігу Свёнтэк, якая была лідэрах на працягу 75-ці тыдняў і афіцыйна стала першай ракеткай свету.

Пра поспех Сабаленкі стала вядома пасля паразы Ігі Свёнтэк ад Алены Астапенкі ў 1/8 фіналу. Такім чынам, палячка не змагла абараніць леташні тытул і, адпаведна, 2000 балаў. Сабаленка ж дайшла да фіналу і палепшыла свае пазіцыі ў рэйтынгу.

Апошнія навіны