BE RU EN

Нямеччына сенсацыйна перамагла ў чэмпіянаце свету ў баскетболе

Упершыню ў гісторыі.

Баскетбалісты каманды Нямеччыны перамаглі сербаў у фінале чэмпіянату свету, упершыню здабыўшы трафей.

Фінальны матч прайшоў у філіпінскім Пасаі і закончыўся з лікам 83:77 (23:26, 24:21, 22:10, 14:20).

Самым дзейсным гульцом стаў нямецкі баскетбаліст «Лос-Анджэлес Лейкерс» Дэніс Шродэр (23 балы), у сербаў 21 бал накідаў Алекса Аўрамавіч.

Бронзавыя медалі ўзялі канадцы, якія перамаглі амерыканцаў.

Чэмпіянат свету праводзіцца з 1950 года.

Немцы раней бралі толькі бронзу на турніры 2002 года.

Апошнія навіны