15 тысяч чалавек прабеглі паўмарафон па вуліцах Менска
- 10.09.2023, 16:04
Як гэта было?
Сёння ў сталіцы прайшоў ужо 10-ы лікам Менскі паўмарафон. Так-так, вы дачулі: дэманстраваць моц сваіх ног гарадскім вуліцам беларусы пачалі яшчэ ў 2013 годзе. Гэты раз у ім удзельнічалі 15 тысяч чалавек. Як гэта было, глядзіце ў фотарэпартажы Onlíner.
Прабегчы камфортную для сябе дыстанцыю — 5, 10 або 21 кіламэтар — маглі і прафесійныя спартоўцы, прычым не толькі з Беларусі, але і з іншых краін (калі дакладна, то з 17), і аматары.
Сёлета марафонцы стартавалі на вуліцы Кірава. Фінішная лінія чакала іх проста на стадыёне «Дынама», на лёгкаатлетычных дарожках. Кожны ўдзельнік незалежна ад уласнай хуткасці ў канцы атрымліваў медаль — ну а што, дарма бег столькі хіба?
Першымі здужаць гэты доўгі шлях мелі тыя, хто смялейшы і цягавіцейшы: а 9:00 забег пачаўся на дыстанцыях 10 і 21 кіламэтар. А вось а 12:00 на старце сабраліся тыя, хто пакуль гатовы прабегчы толькі 5 кіламэтраў (ясна, гэты старт быў самым масавым). А 13:00 выпрабаваць свае сілы маглі дзеці ад 0 да 12 гадоў разам са сваімі бацькамі, якія ўдзельнічаюць у "Сямейным забегу". Ім трэба было пераадолець толькім 1,4 кіламэтра.
Такім чынам, хто ж дасягнуў фінішу першым? Самым хуткім выявіўся расейскі лёгкаатлет Рынас Ахмадзіеў — ён управіўся з 21 кіламэтрам за 1 гадзіну 3 хвіліны і 20 сэкундаў. Другое і трэцяе месца занялі беларускія спартоўцы Уладзіслаў Прамаў і Сяргей Краўчэня, адстаўшы ад лідэра на 3 і 4 хвіліны адпаведна.
Сярод жанчын першай на стадыён прыбегла лёгкаатлетка і ўдзельніца Алімпійскіх гульняў Марына Даманцэвіч (ейны вынік — 1 гадзіна 15 хвілін і 15 сэкундаў). Толькі на 30 сэкундаў пазней фінішавала яшчэ адна беларуская атлетка — Вольга Немагай. За ёй — трыятланістка Ганна Максімава (ейны час — 1 гадзіна 18 хвілін і 34 сэкунды).