BE RU EN

Грэта Тунбэрг запатрабавала пакараць Расею за падрыў Кахоўскай ГЭС

  • 9.06.2023, 10:06

Крэмль учыніў экацыд ва Украіне.

Знішчыўшы дамбу Кахоўскай ГЭС, Расея пацягнула за сабой экацыд, завошта абавязкова мае быць пакараная.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сетцы Твітэр напісала швэдская эка-актывістка Грэта Тунбэрг.

«Гэты экацыд – працяг неапраўданага поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну. Гэта - яшчэ адно злачынства, якое адабрала ў свету мову. Нашы погляды зноў прыкаваныя да Расеі, якая мае быць прыцягнутая да адказнасці за свае злачынствы», - напісала Тунбэрг.

Як паведамляў сайт Charter97.org, раніцай 6 чэрвеня стала вядома, што расейскія акупанты падарвалі Кахаўскую ГЭС. У выніку выбуху цалкам разбураная машынная зала, станцыя не падлягае аднаўленню.

У рэгіёне распачатая эвакуацыя. Затапіць можа 80 паселішчаў. Агулам у крытычнай зоне на правым беразе Дняпра знаходзяцца 16 тысяч чалавек.

Падрыў Кахоўскай ГЭС пагражае часова акупаванай Запарожскай атамнай станцыі, аднак сітуацыя цяпер пад кантролем. Таксама падрыў можа выклікаць дысбаланс у энэргасістэме Украіны. Палеткі на поўдні Украіны могуць ператварыцца ў пустэльню.

Паводле звестак украінскай выведкі, ніхто акрамя Расеі не меў тэхнічнай магчымасці ўзарваць ГЭС. Выданне NYT апытала экспертаў і таксама прыйшло да высновы, што станцыю ўзарвалі знутры. у тэлеграм-канале 205-Й мотастралковай брыгады РФ, якая падазраецца ў падрыве дамбы, аб заміноўванні ГЭС і магчымасці падрыву пісалі яшчэ ў кастрычніку 2022 года.

Апошнія навіны