BE RU EN

Лось напаў на двух пенсіянераў пад Кіраўскам, а пасля накінуўся на леснікоў

  • 8.06.2023, 21:37

Калі прыбылі ратавальнікі, лось ужо ўцёк у лес.

Раніцай 7 чэрвеня лось траўмаваў пенсіянераў у вёсцы Стоўпішча Кіраўскага раёна, піша мясцовая газета «Кіравец».

Ратавальнікі атрымалі паведамленне пра лася ў вёсцы блізу 8-й. Вядома пра напад жывёлы стала ўжо пасля шпіталізацыі 84-гадовага мужчыны і 75-гадовай жанчыны. Абое атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Калі прыбылі ратавальнікі, лось ужо ўцёк у лес. Там ён напаў на леснікоў. "Цяпер дзікая жывёла адлоўленая, высвятляюцца абставіны здарэння", – піша выданне.

Ратавальнікі "ў сувязі з неардынарнымі выпадкамі нападу дзікіх жывёлаў" заклікаюць:

не прадпрымаць ніякіх дзеянняў для іх адлову;

паводзіць сябе спакойна, не выяўляць агрэсіі, не паварочвацца да іх спінай і не рабіць рэзкіх рухаў;

не ўцякаць, пры магчымасці спакойна адысці на бяспечную адлегласць або стаць спінай да дрэва, сцяны;

зайсці ў дом і не пакідаць яго да знікнення небяспекі.

Апошнія навіны