BE RU EN

Амаль 100% украінцаў мяркуе, што Украіна адаб'е напад Расеі

  • 8.06.2023, 21:30

Апытанне.

Пераважная большасць украінцаў упэўненая ў паразе расейскага войска ў вайне супраць Украіны.

Пра гэта сведчаць звесткі вынікаў сацапытання «Рэйтынг».

Вынікі апытання паказалі, што 95% украінцаў вераць у адбіццё нападу расейскага войска. Процілеглай думкі прытрымліваецца ўсяго 3% рэспандэнтаў.

Пры гэтым 37% грамадзянаў мяркуе, што для перамогі над агрэсарам сілам абароны Украіны спатрэбіцца яшчэ паўгода ці год.

Таксама 25% апытаных мяркуе, што параза Расеі адбудзецца больш як праз год.

Яшчэ 16% украінцаў мяркуе, што Украіна пераможа ў найбліжэйшыя месяцы. Аднак 18% рэспандэнтаў не змаглі з адказам.

Апытанне праводзілася 1-2 чэрвеня сярод грамадзянаў Украіны ва ўзросце ад 18 гадоў ва ўсіх абласцях, акрамя часова акупаваных тэрыторый Крыма і Данбаса, а таксама тэрыторый, дзе няма ўкраінскай мабільнай сувязі. Выбарка рэпрэзентатыўная паводле ўзросту, поле і тыпе паселішча. Увогуле апытана 1 тыс. рэспандэнтаў метадам тэлефонных інтэрв'ю з выкарыстаннем камп'ютара. Памылка рэпрэзентатыўнасці даследавання з давернай верагоднасцю – 0,95: не больш за 3,1%.

Апошнія навіны