BE RU EN

У Хургадзе расеец загінуў пасля нападу акулы

  • 8.06.2023, 18:10

Акула прыплыла да берага і пацягнула мужчыну.

Мужчына загінуў пасля нападу акулы ў Хургадзе. Інцыдэнт адбыўся 8 чэрвеня каля егіпецкага пляжа Dream Beach, піша тэлеграм-канал Baza.

«Дзяўчына паспела выратавацца, ён прыняў удар на сябе. Страшная справа, вунь астанкі гэтага хлопца ляжаць. Мяне трасе. Проста на маіх вачах акула зжэрла хлопца», - распавяла выданню турыстка з Расеі.

Іншыя відавочцы паведамілі «Базе», што «акула прыплыла да берага і пацягнула мужчыну».

Паведамляецца, што загінулы - грамадзянін Расеі. Паводле адной з версій, ён не быў турыстам, жыў у Егіпце доўгі час.

Апошнія навіны