BE RU EN

Сілавікі сталі затрымліваць кіроўцаў на граніцы з Расеяй

  • 8.06.2023, 16:55

Размова ідзе аб трасе М1.

Апошні месяц у Дубровенскім раёне на трасе М1 сілавікі сталі часцей, чым раней, затрымліваць кіроўцаў, якія едуць у бок Расеі ці адтуль, паведамляюць праваабаронцы.

У беларусаў правяраюць тэлефоны, шукаюць «экстрэмісцкія» падпіскі ў тэлеграм-каналах і чатах. Некаторых затрымліваюць і адвозяць у Дуброўну, дзе іх судзяць паводле арт.19.11 КоАП.

Вядома, што 21 траўня затрымалі магілёўца: яго аштрафавалі на 1110 рублёў і канфіскавалі тэлефон.

А 24 траўня затрымалі яшчэ двух беларусаў і асудзілі на 15 дзён адміністрацыйнага арышту кожнага.

Апошнія навіны